Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

З 15 па 19 ліпеня 2020 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў В.Семяняка правёў працоўны тыдзень у выбарчай акрузе 

19 06/2020

За гэты перыяд адбыліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка", УА "Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”, ДУА “Елкаўская сярэдняя школа", ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Елка", ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п.Зэльва", ДУА "Гімназія №1 г.п.Зэльва", з насельніцтвам Міжевіцкага сельсавета. 

У межах сустрэч абмяркоўваліся пытанні працоўнай дзейнасці дэпутата, работы пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, якую ён узначальвае. Былі закрануты найбольш актуальныя сёння тэмы: выбары Презідэнта і COVID-19. Валянцін Міхайлавіч адзначыў, што выбары павінны праводзіцца для выбараў, а не для маніпулявання свядомасцю людзей і спекулявання на складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце і ў нашай краіне.

Былі праведзены прыёмы грамадзян і "прамыя тэлефонныя лініі", па выніках якіх прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў з мэтай абмеркавання і вырашэння пытанняў, якія паступілі ў ходзе прыёмаў.

Сустрэўся дэпутат і з членамі ініцыятыўных груп па пытаннях праектнай дзейнасці.

Навіны па тэме: Работа у акрузе
Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713