Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

В.М.Семяняка прыняў удзел у пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, якое адбылося 5 мая 2020 года

05 05/2020

Парламентарыі разгледзелі восем пытанняў.

У двух чытаннях дэпутаты прынялі праект Закона «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

У сваім выступленні Ю.Х.Караеў праінфармаваў, што ў выніку рэалізацыі гэтага законапраекта мяркуецца вызваліць ад розных відаў пакаранняў 5 372 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды — 1 985 асуджаных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 727 асуджаных, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2 660 асуджаных.

Акрамя таго, мяркуецца скараціць тэрмін пакарання на 1 год 6 400 асуджаным.

Не будуць падлягаць вызваленню ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці асобы, асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, некаторыя злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.

Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.

Акрамя таго, Ю.Х.Караеў прадставіў да разгляду ў першым чытанні праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення прававых асноў аператыўна-вышуковай дзейнасці з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх актыўнае ўцягванне ва ўсе сферы дзейнасці грамадства сведчаць аб вострай неабходнасці своечасовага ўдасканалення інструментара органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, у барацьбе са злачыннасцю.

Акрамя таго, праектам Закона ўносяцца змяненні тэхнічнага характару ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі нарматворчай тэхнікі. Для выгоды ўспрымання асобныя артыкулы выкладаюцца ў новай рэдакцыі.

У першым чытанні дэпутаты разгледзелі праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь» Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх». 

 Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні заканадаўства ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў, аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанні ў іх.

У ходзе пасяджэння дэпутацкі корпус таксама разгледзеў чатыры праекты законаў аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў.

Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Барсукоў А.П. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А. далажылі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі».

Пагадненне ўстанаўлівае парадак абмену інфармацыяй у сферы міграцыі, накіравана на каардынацыю сумесных дзеянняў па кіраванні міграцыйнымі працэсамі і на барацьбу з незаконнай міграцыяй.

Праект Закона «Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі» прадставілі намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Н.М. і член Пастаяннай камісіі Платы прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Карась Д.М.

Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Сусветную паштовую канвенцыю датычыцца ўдасканалення тарыфнай палітыкі ў частцы адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі паміж краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза. У прыватнасці, Пратаколам прадугледжваецца карэкціроўка мінімальных гранічных тарыфных ставак канцавых расходаў, а таксама магчымасць самастойнага ўстанаўлення краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза з 1 студзеня 2021 года тарыфаў за ўваходныя адпраўлення пісьмовай карэспандэнцыі ў выглядзе дробных пакетаў.

З дакладам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне музейнай справы» выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Бондар Ю.П., з судакладам — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Кірьяк Л.В.

Пагадненнем прадугледжваецца рэалізацыя сумесных выставачных праектаў і навуковых праграм, супрацоўніцтва ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі музейных работнікаў, абмен вопытам па ўкараненні сучасных тэхналогій у арганізацыі выстаў, у вобласці захоўвання, рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, выраб і абмен электроннымі копіямі музейных прадметаў і інш.

Аб праекце Закона «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сьляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў» расказалі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Шумілін А.Г. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Васько М.В.

Маракешскі дагавор прыняты членамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці на Дыпламатычнай канферэнцыі ў г. Маракешы 27 чэрвеня 2013 года і ўступіў у сілу 30 верасня 2016 года. Закладзеныя ў ім прынцыпы (недыскрымінацыі, роўных магчымасцей, даступнасці, поўнага і эфектыўнага ўключэння і ўключэння ў грамадства асоб з абмежаванымі магчымасцямі) адпавядаюць Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і Канвенцыі аб правах інвалідаў.

На пасяджэнні парламентарыі таксама прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З дакладам па гэтым пытанні выступіла Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., з судакладам — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Стаціўка Ж.У.

Дэкрэт накіраваны на карэкціроўку асобных норм дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» і ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны».

Акрамя гэтага, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1997 г. № 10 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў галін эканомікі» прызнаецца страціўшым сілу.

Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713