Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны


Валянцін Семяняка ўручыў узнагароды Палаты прадстаўнікоў

17 01/2020

17 студзеня ў прасторным зале цэнтра культуры і адпачынку ў прысутнасці кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, шматлікіх гасцей адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня ўтварэння Слонімскага раёна. Прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый сустракалі ўдзельнікаў урачыстасці выставамі-прэзентацыямі, на якіх ва ўсёй красе былі прадстаўлены значныя гістарычныя вехі Слонімшчыны і працоўныя подзвігі землякоў, якія робяць сваю малую радзіму больш прыгожай.
У гэты святочны дзень з прывітальным словам да сланімчан і гасцей звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхайлавіч Семяняка. Ён павіншаваў жыхароў раёна са святам і падзякаваў усім, каму неабыякавы лёс роднага краю, хто актыўна ўдзельнічае ў жыцці раёна. А таксама ўручыў узнагароды Палаты прадстаўнікоў старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алегу Мечыслававічу Таргонскаму і працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі мясакамбінат».

Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713