Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. прадставіў праект Пастановы Палаты прадстаўнікоў "Аб назначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»"

08 05/2020

8 мая 2020 года адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, на якім парламентарыі разгледзелі пытанне аб назначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што "вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым, паколькі вызначаць шлях развіцця краіны на бліжэйшыя гады. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны дэпутатаў чакае сур'ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная праца як непасрэдна ў Парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй".

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошына Л.М., выступаючы ў Авальнай зале, адзначыла, што будучая выбарчая кампанія будзе праходзіць у няпростых умовах, таму пры вызначэнні даты правядзення выбараў важна не толькі выканаць тэрміны, устаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, але і ўлічваць, наколькі гэтая дата з'яўляецца зручнай для выбаршчыкаў. Таму з улікам гэтых і іншых фактараў найбольш аптымальнай, на яе думку, датай правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца 9 жніўня 2020 года.

Прадставіў праект Пастановы Палаты прадстаўнікоў "Аб назначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М.

Дэпутаты пагадзіліся з прапанаванай Л.М.Ярмошынай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прыняўшы адпаведную Пастанову Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713