Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

Дэпутаты закупілі сродкі абароны для 6-й бальніцы Мінска

14 04/2020

За асабістыя сродкі дэпутаты набылі для бальніцы 610 камбінезонаў і 610 рэспіратараў.

 

Па словах галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя Ігара Юркевіча, клініка забяспечана сродкамі абароны ў поўнай меры. "Але сродкаў індывідуальнай абароны шмат не бывае: іх расход досыць вялікі. Зараз немалая колькасць пацыентаў знаходзіцца ў клініцы. На сёння ўсе падраздзяленні працуюць у сродках індывідуальнай абароны, максімальнай экіпіроўцы пры аказанні рэанімацыйнай дапамогі, інтэнсіўнай тэрапіі, працы з цяжарнымі. Важна захаваць здароўе кожнага супрацоўніка, бо гэта самае каштоўнае, што ёсць у нашай клініцы. Іх вопыт і стаўленне да пацыентаў не менш важныя, чым лекавыя сродкі", - падкрэсліў Ігар Юркевіч і падзякаваў дэпутатам за пасільную дапамогу. Ён заўважыў, што для любй з устаноў аховы здароўя ў цяперашніх умовах важна адчуваць увагу і ўдзел кожнага, бо толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемнай падтрымцы можна пераадолець цяжкасці, выкліканыя пандэміяй.

 

Сродкі для закупкі камбінезонаў і рэспіратараў ў Палаце прадстаўнікоў сабралі на працягу гадзіны. Усе дэпутаты і работнікі сакратарыята ахвотна падтрымалі ініцыятыву. Установа аховы здароўя, якой аказалі дапамогу, была абрана невыпадкова: 6-я бальніца была адной з першых, якую перапрафілявалі, каб шпіталізаваць сюды кантакты першага ўзроўню, а таксама пацыентаў з пнеўманіямі як ад сезонных захворванняў, так і ад коронавірусной інфекцыі. 

Навіны па тэме: Іншая дзейнасць
Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713