Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

29 мая 2020 года пад кіраўніцтвам Валянціна Семянякі адбыўся арганізацыйны семінар па фарміраванні партнёрскай групы па ўстойліваму развіццю пяці раёнаў Гродзенскай вобласці з працоўнай назвай «5+» 

29 05/2020

29 мая 2020 года ў форме анлайн-канферэнцыі пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі адбыўся арганізацыйны семінар па фарміраванні партнёрскай групы па ўстойліваму развіццю пяці раёнаў Гродзенскай вобласці з працоўнай назвай «5+». У групу ўвайшлі Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Свіслацкі, Слонімскі і Шчучынскі раёны.

Асноўная мэта такога аб'яднання – кансалідацыя рэсурснага, эканамічнага і кадравага патэнцыялу раёнаў для вырашэння найбольш актуальных задач рэгіянальнага развіцця. Дадзенае мерапрыемства прайшло па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянціна Семянякі з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Паўла Паканечнага.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася выканаўчы дырэктар Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэгіянальнага Савета шасці раёнаў Магілёўскай вобласці, якія маюць шматгадовы вопыт па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў і ініцыятыў, прадставіўшы свае напрацоўкі ў выглядзе прэзентацый. Прадстаўнікі Гродзенскай рэгіянальнай партнёрскай сеткі «За росквіт Прынёманскага краю» таксама падзяліліся вопытам працы ў дадзеным кірунку.

Удзельнікі абмеркавалі існуючы вопыт рэгіянальнага ўзаемадзеяння Беларусі і замежных краін, патэнцыйныя магчымасці сеткавых рэгіянальных аб'яднанняў і шляхі іх выкарыстання для ўстойлівага развіцця рэгіёна. Былі вызначаны асноўныя канцэптуальныя падыходы па фарміраванні рэгіянальнай партнёрскай групы. На разгляд прадстаўнікоў Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Свіслацкага, Слонімскага, Шчучынскага раёнаў вынесена "Дарожная карта" на 2020 год па фарміраванні групы.

Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713