Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

20 ліпеня 2020 года дэпутацкі корпус краіны пачынае трохтыднёвую працу ў сваіх выбарчых акругах


20 07/2020


Дэпутат Парламента Семяняка В.М. пачаў свой працоўны тыдзень на ААТ “Слонімскі аграсэрвіс”, дзе ён разам з намеснікам старшыні Слонімскага райвыканкама Юшкевіч Т.В. сустрэўся  з працоўным калектывам прадпрыемства. 

Падчас сустрэчы Валянцім Міхайлавіч расказаў аб сваёй дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў, выказаў сваю думку наконт палітычнай сітуацыі, якая склалася сёння ў краіне. Адказаў на пытанні людзей, якіх цікавілі  рэстаўрацыя Слонімскай сінагогі, сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй у краіне, лёс сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Слонімшчыны. 

 

Пасля адбыўся прыём грамадзян і “прамая тэлефонная лінія” з насельніцтвам Азгінавіцкага сельсавета, а таксама сустрэча з жыхарамі аграгарадка Касцяні, на якой былі абмеркаваны пытанні, найбольш хвалюючыя людзей у цяперашні час.

Навіны па тэме: Работа у акрузе
Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713