Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

11 чэрвеня 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. выступіў з судакладам на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 

11 06/2020

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў былі разгледжаны 10 законапраектаў і 2 дэкрэта Кіраўніка дзяржавы.

 Два праекты законаў былі прыняты ў першым чытанні.

З дакладам аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» выступіў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскі А.Л., з судакладам — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М.

Падрыхтоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю забяспечыць паўнату прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы афіцыйных геральдычных знакаў.

Законапраект змяшчае палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2012 г. № 531 «Аб некаторых пытаннях стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў», якія датычацца прававога рэгулявання нагрудных знакаў.

Праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» прадставілі Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіч У.В. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіч А.С.

У другім чытанні парламентарыі прынялі праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці», які прадставіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Ляўчук А.Р.

У ходзе пасяджэння былі таксама разгледжаны сем законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў:

«Аб ратыфікацыі Канвенцыі Савета Еўропы па фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі і аналагічнай злачыннай дзейнасці, якая прадстаўляе пагрозу для аховы здароўя»;

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы»; 

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года»; 

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі — членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку»;

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі — членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сінгапур, з другога боку»; 

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый»;

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні Сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і якія ўзнікаюць тэхналогій». 

Дэпутацкі корпус таксама прыняў да ведама два дэкрэты Кіраўніка дзяржавы:

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2020 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2020 г. № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».

Наступнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 25 чэрвеня 2020 года.

Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713