Семяняка Валянцін Міхайлавіч
старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Шануем мінулае, жывем сучасным, ствараем будучае!

Семяняка Валянцін Міхайлавіч
Галоўная Навіны

Навіны

1 чэрвеня 2020 года члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце звярнуліся з заявай да грамадзян краіны


01 06/2020

ЗАЯВА

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

 

Вынікі выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым, паколькі яны вызначаць шлях развіцця краіны на бліжэйшыя гады.

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце выказвае занепакоенасць з нагоды сітуацыі, якая развіваецца ў межах кампаніі па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на маючых адбыцца выбарах.

Лічым недапушчальным выкарыстанне фармату збору подпісаў не для падтрымкі патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты, а ў мэтах маніпулявання свядомасцю людзей, нагнятання сацыяльнай напружанасці і спекуляцыі на складанай эканамічнай і санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, з наступствамі якой сёння змагаюцца ўсе краіны свету.

Безадказнасць асобных ініцыятыўных груп, скажэнне рэчаіснасці ў сацыяльных медыя, выкарыстанне брудных паліттэхналогій пад падставай выбараў не проста нацэлены на парушэнне грамадскага парадку, а маюць канчатковай мэтай стварыць раскол у грамадстве.

У сувязі з гэтым мы заклікаем выбаршчыкаў не паддавацца на магчымыя правакацыі, а ўсіх удзельнікаў палітычнага працэсу ўстрымацца ад папулісцкіх дэкларацый і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з нормамі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых актаў нацыянальнага заканадаўства.


Усе навіны

Памочнікі дэпутата


Рудая Ніна Віктараўна
адрас: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, каб 404; час працы: панядзелак, серада-пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.00; г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. № 9; час працы: аўторак 8.00-13.00, 14.00-17.00
тэлефоны: Слонім - 80156250506, Зэльва - 80156474713